Бой куранта

      БОЙ КУРАНТАЎ
Бой курантаў даносіцца рэхам
Разам з песняй гадоў залатых…
Год “Канёвы”  страчаю без снега,
Як нявесту  без белай фаты…
Праляцелі агністыя ночы,
Непрыкметна “Змяі” год прайшоў,
Мне дыхнула маленствам у вочы
Серабрыстая постаць  гадоў…
Год уходзячы даў свае песні,
Нас парадаваў шчасцем, дабром,
Павышэннем зарплаты і пенсій,
Чалавечым, нармальным жыццём…
Але нам бы хацелася сёння:
Грошай безліч каб даў Новы год,
Каб квітнелі штогод  нашы гоні,
І шчаслівым  быў родны народ!..
Каб Еўропа наш край палюбіла…
Каб сустрэў  год “Канёвы”  дабром,
Каб інфляцыя банк  не душыла.
І для цэн знік у нас іпадром…
Дзякуй кажам табе год “Змяіны”,
Што не быў ты сапраўднай змяёй…
Запрашаем цябе на радзінны –
Год “Канёвы”  са шчырай душой!..
         23.12.2013 года.


Рецензии