Байко ская крын ца

     БАЙКОЎСКАЯ КРЫНІЦА
Дзень і ноч ля вёскі Петухоўка
Б”юць ключы гаючаю вадой-
Для здароўя нам даюць абноўку,
А для грэшных душ зямны спакой…
Вось яна – Байкоўская крыніца
Мой ласкае святасцю  пагляд,
Не адна яна тут зіхаціцца-
Боскіх дочак у яе каскад…
Пакажу крыніцу  свайму  сыну,
Дзе бываю летам і зімой,
Там сваю бяссоніцу пакіну,
Ад хвароб - пазбаўлюся вадой…
У крынічках гушкаюцца знічкі,
Коцікі нам дорыць  вербалоз…
А з малельні – са святой каплічкі
Усміхаецца Ісус Хрыстос!..
       22.12.2013 года.


Рецензии