Бабул ны пачастунк

        БАБУЛІНЫ ПАЧАСТУНКІ
Мяне бабуля частаваць рыхтуецца,
На канікулах маіх яна хвалюецца-
Як прыеду ў госці да яе калі:
У чыгунку чыгунным бульба варыцца,
А на патэльні зранку сала жарыцца,
І смажанку ў пячы цалуюць вугалі…
А я люблю аладкі з бульбы – дранікі,
І сырадой з даёнкі піць без панікі,
Люблю яешню і смятанкі пах люблю…
Люблю я венікам дубовым парыцца,
На сонцы ранкам каля рэчкі “жарыцца”,
За гэта ўсё - я дзякуй свой бабулі шлю!..


Рецензии