А тограф касмна та СССР В ктара Афанасева на маёй
Мой подпіс- аўтограф у гэты Год кнігі
Для матчынай мовы чакае адлігі,
Я веру, што родная мова ў краіне
На покуце будзе заўжды гаспадыняй…
Паўсюдна пачне беларуская мова
Сваё выдаваць чыстакроўнае слова:
У класах, на вуліцах і на плакатах,
І несці нам шчырасць і радасць у хаты.
Бо кажуць – без матчынай мовы, культуры
Мы станем нямымі, глухімі ў натуры…
Дзе родную мову не любяць і дзеці –
Там знікне народ той, як нацыя, ў свеце.
Аб гэтым сягоння я ўслых гавару
І родны аўтограф музею дару
На кнігах уласных, на кнігах сардэчных,
Каб разам з Краінай жылі яны вечна!
А гэту вось кнігу дару я музею
“Азбуку зорнага неба”,
Як бохан духмянага хлеба,
На шчасце, нібыта касмічную Фею,
На доўгія годы людзям на ўспаміны,
На ёй касманаўт свой аўтограф пакінуў!
Віктар Афанасьеў.
30.08.2012 г.
Свидетельство о публикации №114012106537