Адкуль чалавек

   АДКУЛЬ ЧАЛАВЕК
  Бытуюць легенды, што нашымі
  продкамі ў час стварэння жыцця
  на Зямлі - былі малпы, а я лічу – што
  мурашкі…
Аб гэтым сведчыць вельмі цяжка,
Бо не вучоны я - паэт…
І ўсё ж лічу, што мы - з мурашкі,
Не з малпы – выйшлі ў гэты свет…
Спрачацца доўга мы не будзем,
Кідаць у вочы брыдкасць слоў…
І ўсё ж - падобны ў працы  людзі
На добрых, спрытных  мурашоў…
Лічу, што лад у іх, дарэчы,
Вядзе ў сапраўдны “камунізм”:
Няма парламента,  галечы,
Няма начальнікаў, ні віз…
Бог нас людзей стварыў у ранні-
Каб неба, сонца палюбіць…
А мы агрэсары – зямляне
Не любім мірна, чэсна  жыць…
Падчас ірвём зямлю і  неба,
Занадта любім ваяваць…
У мурашоў вучыцца  трэба –
Без войнаў  жыць і працаваць…
Я адразу распазнаў бы,
Каб  далі  прашчура  партрэт:
Сказаў бы прама- хто  ад “Малпы”,
Ну, а ў каго “Мураш”- пра…дзед…
Не трэба кроіць роду межы –
Рабіць у генах ператрус…
Пастаўце лепш насупраць верша
Мурашцы  “мінус” свой,  ці “плюс”?..


Рецензии