Бабка дзеда ачмурыла

БАБКА ДЗЕДА АЧМУРЫЛА
      Жарт.
Бабка дзеда ачмурыла
Самагонам зранку…
Скокнуў дзед на “кракадзіла”,
Што ляжаў ля ганку…
Дзед бабулю гучна лае,
Просіць медавухі…
-Што дала мне ты, старая?-
Стаў я аблавухім…
Дзед у роспачы бядуе,
Чысціць “сябру” зубы:
-З кракадзілам паплыву я
Да каханкі любай…
Стрэне Ганна каля плоту
У сукенцы панскай,
Пачастуе, як заўсёды,
Каньяком армянскім…
Дзед Антон “звяругу” лашчыў,
Кляў бабулю Соньку…
“Кракадзіл” раззявіў пашчу-
Нібы перад бойкай…
Тут бабуля чорнаброва
Дзеда зноў “абула”…
І адзін валёнак новы
З ног яго сцягнула.
Закрычала колькі сілы:
-Прэч з маёй дарогі!..
Вось цяпер ідзі да мілай
Ёлуп басаногі…


Рецензии