А-ёй!

http://tanjand.livejournal.com/808819.html#cutid1



А-ёй! Глядзіце! Што за дзіва
неверагоднае такое?
У цемры ночы на Мальдзівах
нябёсы дражняцца з прыбоем!

Злятаюць зорнымі свярчкамі
на пенны бераг (о, як міла!)
і танчаць самбу пад нагамі
жывым агменем – зорным пылам.

Зіхцяць малькамі, цешаць хвалі
флуарысцэнтнай калыханкай
і, як жамчужныя каралі,
трымцяць і свецяцца да ранку.

19.01.2014


Рецензии
О, як міла! Сапраўды.
З удзячнасцю,

Люба Солошина   14.02.2014 05:17     Заявить о нарушении
Дзякую за пільнасць! Літару "и" ў слове "мила" выпраўляю на "і". Абдрукоўка.

Лаззаро   14.02.2014 21:19   Заявить о нарушении