Вёсачка
вёсачка?..
Не чакала
гультайка-цень
Глянуць як ружовай
палосачкай
Развiтаўся з табою
дзень.
Ты, датупаўшы
так да цёмнага,
I мяркуючы
адпачыць,
Прыгадаеш,
што сёння зроблена,
Будзеш думаць,
як заўтра жыць,
Ды заўважыш на сон,
як нечая,
Не спяшаючыся,
рука
Прыхiнае да вуснаў
вечарам
Кубак цёплага
малака.
Свидетельство о публикации №114011810669
Пройдзе дрэннае надвор'е
скінуць кепскага цара
птушкі вернуцца ў Пагор'е
дзе дзяцінства спіць пара.
Край пакіне жах хваробы...
нехта знойдзе ў гэтым цуд
полем пройдуць хлебаробы
тым, дзе ўчора шастаў блуд.
Мова продкаў загаворыць
чыстым слоўнікам душы
кожным крокам цуд паўторыць
нам, бяз панскае мяжы.
Трэба верыць дождж пральецца
шчырай мерай пачуцця
свята мэты адгукнецца,
ўсім, чым марыў, сэнс жыцця.
Шчыра дзякую за вершы мовай роднай!!!
Леонид Крученко 18.01.2014 20:56 Заявить о нарушении