Я кахаю цябе

Я губляю цябе ў недарэчнасці фразаў,
Я губляю цябе ў абыякавым нечым.
Паміж намі каханне - як-быццам зараза:
Мы кахаем адзін аднаго, нібы лечым.

Я знаходжу цябе ў мімалётным і ўяўным,
Я знаходжу цябе на паветрана-белым.
Снег кладзецца прасцінай і подыхам плаўным
Ты бянтэжыш мяне па-дзіцячы, нясмела.

Я кахаю цябе бескарысліва, светла,
Я кахаю цябе, так адкрыта і чыста.
Адчыні свае створкі і дай мне паветра,
Адкажы пачуццём узаемным, празрыстым.

22.02.2013


Рецензии
Вельми добра, таксама пра каханне.
http://www.stihi.ru/2014/12/27/8142

Станислав Тарашкевич   08.01.2015 09:56     Заявить о нарушении
Дзякуй, Стась! Здароу'я вам!

Вершы   08.01.2015 10:17   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.