Iльвiнае

 Iльвiнае

 Вы чуеце, як снег кладзецца на
 Траву, якой не грош цяпер цана,
 А нават нешта меншае? Сцяна
 Крышталікаў празрыстых ў тры гадзіны
 Накрыла горад белаю прасцінай.

 Вы бачыце, як горад пасвятлеў?
 Ён стаў, нібы высакародны леў,
 І галаву сваю ўверх уздзеў,
 Ні мітусні няма, ні злосці ў руху -
 Стаіць, глядзіць і не пакрыўдзіць муху.

 А мухі роем кружацца над ім,
 Усё ніжэй, ніжэй, як белы дым,
 Ахутваюць… Зрабiўся леў сівым,
 Яшчэ больш задуменным і павольным -
 Здаволены ён цудам навакольным.
 10-12.12.2012


Рецензии