Болю больш няма

Я ведаю, што болю  больш няма,
Што  зараз трыццаць восьмая зіма
Маёй душы наіўнай гоiць раны.
Таму  iзноў  вяртаюся туды,
Дзе быў  патлаты, дзёрскi, малады,
Жыццём яшчэ не біты i не драны.

Там я кахаў дзяўчынку з класа "Б",
Не мог убачыць іншых ля сябе,
Пісаў ёй вершы і дарыў букеты.
Але жыццё - раўнівая мадам.
Мае пачуцці адгарэлi там -
Імклівыя сігнальныя ракеты.

А зараз усміхаецца мой лёс,
Ён даўні ліст праз 20 год прынёс -
Там я ўсур'ёз пісаў кахання словы.
Памылкі   ў тэксце, быццам  у жыцці.
Прабач мяне, мой бог, і адпусьці -
Сказаць прыгожа не хапае мовы.
13.01.2013


Рецензии
мне нравятся стихи такие, как головоломку читаешь)))

Дзе быў патлаты, дзёрскi, малады,
Жыццём яшчэ не біты i не драны.

Хелена Фисои   13.01.2014 06:36     Заявить о нарушении
А как приятно сочинять такие головоломки - ты не представляешь)))
Всё, телефон обрывают. Меня нет)))

Махнач Сергей Юрьевсын   13.01.2014 22:26   Заявить о нарушении