Ужо не патрэбна

Ужо не патрэбна – навошта ж нічога? –
Чакаць, сумнявацца, звяртацца да Бога…
Заплюшчыўшы вочы, забыцца старайся.
Ужо не патрэбна. Пакінь, не вяртайся.
Жыві як жывеш. Я таксама жыць буду,
Хадзіць на спатканні, апоўнач вяртацца,
Павольна лятаць у паветры над людам,
Кахаць, працаваць, сябраваць, усміхацца,
Тварыць. Адчуваць сваё шчасце да неба.
Цяпер ад цябе мне нічога не трэба.


Рецензии