Ты застаешся

Час ідзе, надзея знікае,
Шчасце сустрэчы гібне ў сне.
З часам мне робіцца дрэнней у самоце,
Без тваіх вочаў жахліва так мне.

Хутка яшчэ дзень да нас прыйдзе,
Хутка ноч зменіць прамень.
Ён застане нас у цёплым пакоі,
І застане нас разам у сне.

І мы прачнемся, амаль як звычайна:
Сонейка будзе свяціць нам у твар,
Цёплая кава дапаможа дакладна,
Каб зразумець, дзе мы з табой.

Прыпеў:
А мы ўжо дзесяць год разам,
Але я ня веру, што побач з табой.
А можа й далей верыць ня буду -
Хай застанешся марай маёй.

Пайду я на працу, і буду там вечнасць,
І потым у хату вярнусь да цябе.
У вочы твае на імгненне я гляну,
І апынуся зноў я ў сне.

Прыпеў
Хай застанешся сном ты маім.
Хай застанешся светам маім.
Ты застаешся светам маім.


Рецензии