Жыве Беларусь!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! (КРАСУЙ, БЕЛАРУСЬ!)

Арыгіналы тэкстаў гімнаў


* * *


ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Гімн

Словы Леанід Пранчак
Музыка Васіль Раінчык

Жыве Беларусь!
Веру, будзе жыць заўсёды!
Святло Пагоні
Будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве, жыве
Мой Край магутны і свабодны,
Нескароная нікім і святая зямля.
Беларусь, Беларусь,
Хай цябе мінуць усе нягоды.
Век у шчасьці жыві,
Ты Радзіма мая!

Жыве Беларусь,
Нашай волі абуджэнне.
Краіна-маці,
Ты прызнанне шчырае прымі.
Жыве, жыве, --
Гучыць узнёсла бласлаўленне.
Беларускі горды дух
Увасрос з даўніны.
Беларусь, Беларусь,
Мы тваё вітаем Адраджэнне
Будзеш вечна вольнай ты,
Будзем вольнымі мы.

Жыве Беларусь,
Нас нядоля не здалела.
Магутны Божа,
Беражы Айчыну з году ў год.
Жыве, жыве,
Як непагасны сімваль веры,
Будзе вечна на зямлі
Паспаліты наш Род.
Беларусь, Беларусь!
Пад штандарам бел-чырвона-белым
Век у шчасьці жыві
Беларускі Народ!

30 кастрычніка 1991 г.
Мінск, Беларусь

Выканаўцы:
1. Камерны хор п\к І.Мацюхова і ансамбль “Верасы”
2. Васіль Кавальчук
3. Мікалай Скорыкаў

P.S.
”28 апреля 1992 года в зале филармонии «Верасы» давали концерт из произведений электронной музыки. Концерт заканчивался совместным исполнением камерного хора п/у Игоря Матюхова и «Верасов» нового произведения «Жыве Беларусь» на слова Лявона Прончака. То, что это заявка Василия Раинчика на новый гимн страны, никто не объявлял. Тем более удивителен факт: при первых же звуках мелодии зал сорвался с мест и выслушал произведение стоя. Позже оно еще раз выставлялось на конкурс, но уже с измененным текстом и под названием «Красуй, Беларусь!».

 “Комсомольская правда в Беларуси”. 12.03.2009

* * *

КРАСУЙ,  БЕЛАРУСЬ!
Гімн

Словы Леанід Пранчак
Музыка Васіль Раінчык

Красуй, Беларусь! Край мой родны, край свабодны,
Жыві і слаўся, — як малітву вымаўляю я.
Жыві, жыві! Красуйся ў радасці заўсёды,
Блаславенная мая дарагая зямля.
Беларусь, Беларусь, ты красуйся ў радасці заўсёды.
Слаўся, слаўся у вяках, ты — Радзіма мая!

Красуй, Беларусь! Дзе б ні быў я — ты са мною.
Сваёй пяшчотай нашы сэрцы аб’яднала ты.
Жыві, жыві! Люблю цябе я ўсёй душою,
Гордых продкаў маіх край пакутны, святы.
Беларусь, Беларусь, я люблю цябе усёй душою,
Ты — Айчына мая назаўжды, назаўжды!

Красуй, Беларусь! Наша спадчына і слава,
Краіна-маці, ты жыві у шчасці з году ў год.
Жыві, жыві! Красуйся, родная Дзяржава.
Будзе вечна на зямлі старажытны наш род.
Беларусь, Беларусь, слаўся, наша родная Дзяржава!
Слаўся, слаўся у вяках, беларускі народ!

20 красавіка 2002 г.
Парыж, Францыя

Выканаўцы:
1. Хор Белтэлерадыё п\к В.Роўды
2. Уладзімір Пятроў
3. Мікалай Скорыкаў і інш.


P.P.S.
У чэрвенi  2002 зацверджаны Дзяржаўны гімн Беларусі. У "тэлефонным галасаванні" узялі ўдзел больш за 118 тыс. чалавек.
З іх 37 437 прагаласавалі за варыянт В. Раінчыка - Л. Пранчака "Красуй, Беларусь".
 26 279 галасоў атрымала песня "Радзіма мая дарагая" (У. Алоўнікаў - А. Бачыла).
Варыянты У.Карызны, З.Марозава і І.Карэнды, напісаных на музыку Н. Сакалоўскага, падтрымалі адпаведна 25 636, 15 947 i 8 688 чалавек.

БелТА

* * *


Рецензии
Гімн "Жыве Беларусь" сапраўды кранае, я пачуў яго даўно і першая думка была:"чаму ён не з'яўляецца гімнам нашай краіны?" Музыка і асабліва словы настолькі ўразілі мяне, што я неяк даволі хутка вывучыў іх на памяць. Гэтую песню прыемна выконваць, яна выклікае годнасть за сваю краіну. Я дарэчы сам прабаваў пісаць нешта накшталт гімна, але у меня кепска атрымлівалась, а калі я пачуў гэтую песню, зразумеў- што так выразна, якасна і кранальна ў форме гімна я напісаць не здалею. Вельмі прыемна, што цяпер я магу выказаць падзяку самому аўтару, словы якога у свой час натхнілі мяне захапіцца беларушчынай, вядома канешне былі і іншыя падставы, але гэты гімн стаіць у першым шэрагу. Дзякуй Вам!

Василь Гардзиенак   20.11.2015 22:17     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.