Цiшыня
Месяц ззяе пад страхой…
Залацiстыя шпалеры
Нiбы страцiлi спакой –
Зiхацяць вясёлкай зорнай,
Усталi быццам у карагод.
Смутак цiхi, бездакорны
Часам нам за асалод
Шматгалосага вяселля
Даражэй у жыццi, сябрук.
Смак празрыстай карамелi,
Ночы гук, хвiлiн ланцуг.
Вецер у цемры гонiць зграю
Хмар на зорныя агнi.
Словы раптам прылятаюць,
Як сняжынкi з вышынi.
Свидетельство о публикации №113122610306