Кажуць, усё добра будзе
Сонца з неба не знікне ніколі,
Вясёлку заўсёды ўбачым ,
Людзі будуць нараджацца,
Вершы складацца, песні спявацца!
А што душа рвецца на часткі,
Пад час буры, што ў начы!
І слёзы коцяцца градам,
А слоў не знаходзіш ты патрэбных,
Каб сказаць, што душа рвецца на часткі!
Што сэрца рытм губляе,
Толькі забачыць зялёныя вочы,
І вусны, знаёмыя да болю,
Што саладзейшыя за мёд былі.
А цяпер сэрца рвецца ад болю.
А ведаеш, проста кахай тыя вочы,
Цалуй тыя вусны, што будуць далёка!
Проста чакай сустрэчы рэдкай.
Можа, калі-небудзь стане той мёд горкі,
І ў вачах яго не будзеш ты блукаць?
І сэрца ўжо будзе біцца роўна,
Толькі кахай ты ўсім сэрцам,
Бо ўсе ж добра будзе!
Сонца не знакне ніколі
Свидетельство о публикации №113121711926