Надзея

Калі прыходзіць час расстання
Край таго шчасця,што было раней.
Ў той міг становішся ахвярай,
Захопленай нязбытнасццю надзей.

І думкі - песні пра каханне,
Пра ззянне зорак ды пра хвалі рэк.
Нажаль далёка ад паэта
Гучыць каханай непазбыўны смех.

Твой пацалунак,як паветра,
Што неабходна для жыцця збярэч,
І кожны новы ціхі вечар
Ганю я думкі аб мінулым прэч.

І зноўку не знайсці спакою,
І сэрца стук усё хутчэй,смялей.
І нават здзелку з Сатаною
Здаецца б падпісаў крывёй сваей.

Спадзяюся толькі на сустрэчу,
Каб убачыць светлы бляск тваіх вачэй.
Больш нішто мне рану не залечыць
Ту,што засталася ў душы маей.

Новы ранак дарыць нам надзею
Будучыня толькі ў тваіх руках
Нам патрэбна ў гэта толькі верыць
І жыццё пачнецца з чыстага ліста.


Рецензии