мы зауседы побач

гэта ж амаль дзіцячы сон,
простая асіметрыя.
ты ведаеш гэта таму, што гэта ведаю я -
не кожны будзе ісці супраць паветра.

снег апускаецца у мае далоні,
сонца слепіць вочы.
ты кажаш гэта таму, што гэта кажу я -
нам таксама патрэбна святло ноччу.

падарожжа даўжынёю ў жыццё
пачнем адразу, як ты захочаш.
ты ідзеш таму, што іду я -
мы заўсёды побач.


Рецензии