памяц1 абшары

Блішчыць, іскрыцца снег,
І лашчыцца па зямельцы.
А звонкі смех,  дзіцячы смех
Ляціць ва ўсе вакенцы.

І кожны кут маёй душы
Шукае памяці абшары,
Дзе быў малец я малады,
Трымцелі дзесьці мары.

Дзе смачны блін чакаў мяне,
Калі з двары прыходзіў
Дзе я калісьці ў траве
Мелодыю знаходзіў.

Дзе мог гадзінамі глядзець
На зорныя нябёсы.
Дзе я яшчэ не бачыў смерць
Ды развітання слёзы.

Дзе вецер сябрам быў маім,
Дзе ворагам – гадзіны,
Дзе я калісьці калясіў
Па жудасных мясцінах.

Дзе я калісьці хацеў стаць
Магутным нібы дрэва.
Каб мог рукой адной ўзняць
Гармоніка напевы.

Дзе птушка сэрца кайданы
Яшчэ не апранала.
Дзе быў малец я малады,
Трымцела дзесьці мара.


Рецензии