Хутка казка

Шэрасць. Млявасць.
Варона - адзіны насычаны колер,
Хоць які.

П'ю гаркавасць -
Салёным сцякае ў сэрца па горле
Ад тугі.

Дзень пад коўдрай
Хавае, пакрыўджаны, вока і вуха
Ад людзей.

Ноччу поўня
Прыцягне з паўночных краёў завіруху -
Намяце.

Будзе ясна!
Па коўдры бялюткай пакрочыць шчаслівы
Новы дзень.

Хутка казка
Калядныя песні на санках руплівых
Прывязе!


Рецензии
Валянціна, вы - казачніца!!!
Выдатна, неардынарна.
Давайце сябраваць вершамі)))

Вершы   19.01.2014 01:58     Заявить о нарушении
Дзякуй за добрыя словы!
Давайце сябраваць!)

Валентина Дробышевская   19.01.2014 08:12   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.