Абсыпаюць сонечныя стужки...

Игорь Белкин

(Прыблізны пересказ на беларускай мове)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2013/11/20/3337 

Абсыпаюць сонечныя стужкі
дробную саромлівую хмель,
зазываюць лозы-балбатушкі
ў цень ад лісця хмарны карабель...

Дакрануся ціха і пяшчотна
да радкоў дзіцячае гульні,   
ледзяняць, і млосна так і слотна,
пастаралі гэтай прамяні.

Аддаецца сэрцабіцце рэхам,
Не вядомы,  не прасты адказ,
ці то караблекрушэнне гэта,
ці то промень, што бліснуў як раз.

Не пытай нічога у бабулі,
Не ляці як матылёк на злом,
я, хоць нарадзіўся ў кашулі,
не скажу вам, што там за вуглом...


Рецензии