Хрышчэнне Рус

Так працякло дзесяць гадоў:
кахання, мудрасцi,трудоў.
А жыццё даволi строга,
надта вады ўцякло многа.
Змянiў погляд наваколле
на сусвет, жыццё, раздолле.
Князь язычнік Уладзiмiр
праз рэлiгiю на мiр
глядзеў мудрымi вачыма,
як i на жонак, магчыма.
iншая ў князя справа,
палiтыка не чакала,
паходы па воле рока
Херсанес прывабiў вока...
Перамога! Хто не рады?
І на Вiзантыю ўзгляды.
Бог Пярун не дапамога,
iншага шукае бога,
наводзе з наваколлем мост -
Уладзiмiр прымае хрост.
Князю ўжо патрабавана
жонкаю царэўна Ганна.
Херсанес кiнуў на вагi,
Трэбуя к сабе павагi.
Хрысцiянiн! Не язычнiк!
Тут вялкi трэба клiчнiк.
Князь Уладзiмiр  - жаналюб
рашаецца з Ганнай на шлюб.
Думка ёсць і князь упэўны
вiзантыйскую царэўну
ў жонкi сабе гатуе,
абяцанак не шкадуе

А жонкам – iх пяць у той год
уладны муж дае развод.
Абяцае ўсiм замужжа,
адшукаць добрага мужа.
У мацi дзетак адняцi,
у палацы выхавацi.
Умова Уладзiмiра
шума шмат не нарабiла.
Няма яднання- адна рознь,
воля мужа, жонка дробязь!
Прапанаваў вялiкi князь
 i канчатковы гэты сказ.
Не асуджаецца ўмова.
Апошнее князя слова.
Скардзiцца не мелi права.
Які час, така дзяржава.
Дзяцей жонак адымаюць,
перавагу князi маюць.
Перажылi жонкi Садом!
Іх хмурынкi не вядомы.
Перапалох! Ну што з таго?
А раздарожжа Русь вяло
ад язычаства да веры.
Тэрмновыя ўсё меры,
прымаў веру Уладзiмiр,
бо з Ганнай паспяшаў на пiр.
Дванадцаць перш -на – перш
сыноў хрысцiў,
шукаў шчырых  князь слоў
да сэрца, розума, душы,
намер , малiць шчасце Русi.
Ад цемры збавiцца, ад зла ,
к чаму рэлiгiя вяла.
Краснае сонейка ўзышло,
чакаў народ, будзе святло.
Хоць шкадаваў сваiх багоў,
знiшчалi  жа ўклад асноў.
Разбурэнне – кепска, брыдка,
салёна ад пота свiтка,
таму працы сваёй шкода,
каму глум, каму выгода.
Уладзiмiр – шаноўны князь
Русь хрысцiў у кароткi час,
хрысцiў смердаў і рабоў,
баяр,  дванадцаць сыноў:
Вышвалода,  Ізяслава,
Святаполка, Святаслава.
Мсцiслава i Станiслава.
Княжычаў Барыса, Глеба,
Судзiслава, калi трэба.
І Падвiза зусiм мала.
Русь хрышчэнне прынiмала.


Рецензии