Жыццё Прадславiна

Знешне Прадславiна -  палац,
аднак , тут хочацца дадаць.
Раздолле  ў доме сярод  лаў,
бегае шпарка Ізяслаў.
Мацi Прадславу люляе,
а народ хлеба не мае,
а тут з накрыпкай пірагi
 i дзень за днём госць неблагi.
Падаткi, цяжкi недахоп
збiрае масы ў натоўп.
Таму жывуць неадлучна,
мабыць не вельмi спадручна,
ахоўваюць вёску воi
так, як княжыя пакоi.
Ледзь вёску крышку абжылi,
хутчэй, хутчэй днi пацяклi,
нiбы вада тая ў Дняпры.
Так  цячэ з тае пары
праца з зары i да зары.
Расце , як восенню грыбы,
падлесак жвавы, малады.
Тут нарадзiўся Яраслаў
 i Усевалод, i Мсцiслаў.
Усе княжычы прыгожы
i сямейны клопат множаць.
Шапацяць лыжкам ў такт
i да навукi здольны брат.
Вакол сумежных спраў зашмат,
цёк малады вясёлы лад.
І малая падрастала
тут князёўна Прамiслава.
Яраславу засцярога,
княжыча кволыя ногi.
Яго надта апякалi,
лекаў на бяду шукалi.
Усе дзеткi - радасць мацi,
размаўляцi, цi спявацi
вечарамi шумна ў хаце.
Бо кожны справу меў сваю
 i паважаў звычкi, Сям,ю.
А дзяўчынкi -майстрыцы
вышываць, прасцi i шыцi,
дапамагчы на кухне што.
Цiкава ўсяка рамяство.
Іх к таму не прымушалi,
самi сiлы спрабавалi.
Да вучобы перш увага,
у самiх да працы смага.
Прыгажосць каму не люба?
Для вачэй i сэрца згуба.
Князь прыкiпеў, не адарваць,
прыгажунь хочацца кахаць.
Таму князь любiў Прадславу
 i лёс зычыў ёй на славу.
Князя ў Прадславiна сяло
сэрца само, што раз вяло.
Дзіцячы смех яму быў люб
 i сам смеяўся – тросся чуб.
Дзень напралёт – пацеха вось!
Уладзiмiр – шаноўны госць.
Бачыць дачку прыязджае
з сям.ёй абед спраўляе.
У вёсцы свята  - клан раднi
 i князь ва ўбраннi на канi.
Ды Рагнедзе шэпча словы
пра каханне, пра дамовы
парад у жонкi шукае,
аб дзяржаве дзень, ноч дбае.
Дзецi радасць любы, мiлы,
iх не бачыць няма сiлы.
Бацьку дзецi паважаюць
i сустрэч заўжды чакаюць.
Ганаровая Рагнеда
з досвiтка, калi так трэба,
чакае, душа хмялее,
Уладзiмiр стаў мiлее.
Хмялеў i князь пад шэпат птах,
насiў Прадславу на руках.
Шпара час, мiльгаюць пяты,
падрастаюць дзiцяняты
iх вясёлая гамонка.
Галасы танюткi , звонкi.
Навакол сусвет цiкавы,
кiраванне вось дзяржавай!
Гай, рэчка, неабсяжны стэп,
такi загадачны сусвет!
Яраславу баляць ногi,
ён не бача дзiў дарогі
i нават з ложка не ўстае,
у яго клопаты свае.
Адно  - мацi памагае
i надзею не губляе,
штось шэпча, апавядае ,
услых болей разважае ,
чым сыну , як дапамагчы?
Каханнем , родная,лячы!
І Рагнеда казкi бае,
з iм навукi вывучае.
Поспех радуе Рагнеду ,
кемлiў Яраслаў да ведаў


Рецензии