Ужо вясна не за гарами
Ужо вясна не за гарамі,
Вазьмёмся хутка за плугі ,
Пайдзем араць горкі патрохі,
Пасля абгорым берагі.
Запахнуць усе паля раллёю,
Гракі вароны баразною
Сябр за сяброўкай чарадою,
Усею кормяцца гурбою.
Вясёлы грохат трактароў,
Мыканне выгнанных кароў,
Вясёлы шум і смех із рання,
Чуваць у вёсцы да змяркання.
Па-над калгасам у ясным небе,
Ідуць разгаворы ўсе аб хлебе,
Спяваюць жаваранкі хорам
Песні вясенніе над борам.
Адна работа, за другою,
Ідуць сваёю чарадою,
Людзі ў клопаце, ў турбоце,
І да работы ўсе ў ахоце.
Устаюць рана, да расвета,
Тут працы многа, скора лета,
Палёў вялікія прасторы,
Дзе трактароў ,гудзяць маторы.
Тут будзе толькі , той дастойны,
Хто ў дзень вясенні , не спакойны,
ідзе ў поле із расою,
Із накляпанаю касою.
Свидетельство о публикации №113111003141