З пазавялага шалвею

З пазавялага шалвею

Ігар Белкін
(пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2013/11/05/2884

З пазавялага шалвею,
ды з бясконцасці дажджоў,
восень, дзіва-варажэя,
новы напляце пакроў.
Павуцінне ў павуцінні –
Як наплывы туманоў!..

Неба жураўліным клінам
перакрэслена ізноў.

Ранавата штосьці птушкі
сабраліся ў касякі...

Варажэя, дрэнна спіцца,
і блукаю напрасткі,
учадзеўшы  каляровым,
прамінуўшым для мяне,
з невыноснае высновы,
у далёкай старане.

Дабравольна, а не сілай,
не пад звонаў перазвон
там крыжы перакасіла,
ці спрадвечна, ці здавён.
.
Негаручы камень важкі,
казка новая штодня
так чакае, калі ляжа
белым снегам чысціня..


Рецензии
Спасибо тебе, труженица-просветительница!

Игорь Белкин Странные Вещи   06.11.2013 18:59     Заявить о нарушении
Спасибо, мне это радость приносит. :-)

Ляксандра Зпад Барысава   11.11.2013 09:36   Заявить о нарушении