Дзяды

Сёння на могілках колькі жывых, столькі й мёртвых.
Сум лістападу схіліўся прад Святам Дзядоў.
Вецер чытае па вуснах, салёных, пагорклых,
Праўду жыцця ад вытокаў да вечных асноў.

За памінальным сталом - паважаныя госці.
Птушачка б'ецца чыёйсьці душой у акно.
Светлая памяць малітвай да Боскай мілОсці,
Памяць аб тых, хто нядаўна, і тых, хто даўно...

Свечка з вячэры патухне ад хлебнай скарынкі.
Сэрца ўдыхне неўміручасць і святасць гасцей...
І ў пасівелыя, перад зімой, павуцінкі
Восень адвечную памяць сакральна ўпляце.


Рецензии
Божачка, любенькi, што ёсць на нябёсах, прыйдзе дзяржава Твая, будзе... смешна бажылася мае, адзiная, любiмая бабачка Юля. Бабачка Юля.
,

Андрей Мурашко   01.11.2014 23:37     Заявить о нарушении
Так, Андрэйка! Нашы бабулі - нашы анёлкі!

Валентина Дробышевская   03.11.2014 22:21   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.