Кульгавы гiшпанскi санет

Вясёлкавым святлом адсвечвае крышталь.
 Трымайце Божы дар, сеньёры-сеньёрыты!
 Для кожнага з гасцей, запрошаных на баль,
 ігрыстае шампанскае наліта.

 У келіху, што так нагадвае Грааль, –
 і сонца дыямент, і зорак фіяніты,
 і ліўні, і вятры, і буры, і, на жаль, –
 расстайнае – фініта ля канчыта.

 Прыгубіўшы віна, адчулі хмель жыцця?
 Дык піце з асалодай, па глыточку,
 смакуючы напой і прагнучы піцця.

 І дайце запавет сынам і дочкам:
 жыць, славячы Тварца за кожны міг быцця, –
 з падзякай – да апошняга дзянёчка.

15.10.2013


Рецензии
Тварца, цi Творцу?

Вершы   26.03.2014 19:28     Заявить о нарушении
Слоўнік дае два варыянта: Творца (націск на О) і Тварэц (націск на Э).

Лаззаро   26.03.2014 22:58   Заявить о нарушении
Два варыянтЫ. :-)))))

Лаззаро   26.03.2014 23:07   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →