Яким ты вокам на мяне глядзеу???

Якім ты вокам на мяне глядзеў,
Напэўна, тым, што па жыцці зайздросціў?
На небе ясны месяц зіхацеў,
І я згадзілася пайсці, нарэшце, у госці.

Якім ты вокам на мяне глядзеў,
Калі суседзі грукалі ў дзверы,
А ты хацеў, хацеў, хацеў, хацеў...
Не меў ніякага сумлення і ні меры.

Якім ты вокам на мяне глядзеў,
Калі давёў да крыку, да ікоты?!
На небе ясны месяц халадзеў,
Бо бачыў непачаты край работы.

...............................

А раніцай ты проста анямеў
Ад стакілаграмовай прыгажосці...
Якім ты вокам на мяне глядзеў????
Напэўна, тым, што па жыцці зайздросціў.


Рецензии
НО, ЕСТЬ ли в мире глубина такая, Как в глазах твоих, Никак не доберусь до дна, НИКАК не выберусь из них. Щыра дзякую. З увагаю

Александр Васильевич Величко   11.11.2013 20:48     Заявить о нарушении
І Вам дзякуй, Аляксандр, за ўвагу да маіх вершаў!
З цяплом

Валентина Дробышевская   11.11.2013 21:36   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.