Табе iзноy, каханая, не спiцца?

Табе ізноў, каханая, не спіцца?
 Усё гуляюць думкі ў чахарду?
 Ты мне дазволь – і я бяду-начніцу
 з чароўных веек чарамі звяду.

 З тваіх вачэй з амаль кацінай ласкай
 зганю бяссонне ў кут, нібы клубок,
 і прамурлычу зманлівую казку –
 што без цябе і я заснуць не мог.

 Пасля сваймі абдымкамі сагрэю
 і туманом дрымотным абаўю.
 І папрашу садзеяння ў Марфея:
 “Закалышы любімую маю!”

 Няхай твой сон ахоўвае да ранку
 маё цяпло і хвалі калыханкі…

15.10.2013

-------------------------------------

Адно з тлумачэнняў слова "начніца" – "бяссонне". ( "Вушацкі словазбор" Р. Барадуліна http://nn.by/?c=ar&i=116213 )
Другое – міфічная істота, злой дух, які не дае спаць – http://www.rv-blr.com/dictonary/view/3643
Марфей – Бог сну ( http://ru.wikipedia.org/wiki/Морфей)

 


Рецензии
Не ведаю чаму, але кастрычніцкія радкі такія сакавітыя атрымоўваюцца! Можа таму, што прыгажуня-восень багатая?!) І не толькі на фарбы!
І няхай Ваша "казка зманлівая", мне яна вельмі спадабалася!)
З красавіцкім цяплом і кастрычніцкім подыхам

Валентина Дробышевская   02.04.2014 22:58     Заявить о нарушении
Дзякую, Валянціна! І сапраўды, восенню натхненне шчодрае, як лісце з галінак. )))

Лаззаро   03.04.2014 00:43   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.