***
--------------------
Ішоў чалавек па зямлі,па свету,
І не палохаўся жаху зямнога.
НАват усю абышоў ён планету,
Бачыў усялякіх,бязгрэшных-нікога!
Кожны сваім перад Богам грашыў-
Хто быў зайдрОснікам,хто чарадзеем,
А хто зусім прападаў,бо піў
І сябраваў,як кажуць,са "змеем".
Хтосьці заўсёды быў злы і маўклІвы,
Што ні скажы яму-ён злуЕцца.
Жорсткае сэрца,сам-ганарлівы,
І над бядою іншых-смяецца.
Жах чалавеку такіх было бачыць,
Але сустрэў ён яшчэ і не тое:
Нейкія людзі на беразе тАнчаць
І перад імі-нешта"святое"
Што гэта?Моляць яго нават людзі,
Сонейка просяць,каб ён ім паслаў.
Потым "святога" свайго яны будзяць,
Каб уставаў той і шчасце ім даў.
І карагоды вакОл яго водзяць,
Хваляць складАнна,будзяць ад сну.
Людзі з саломы сабе бога робяць,
Каб клікаць шчасце ў яго і вясну.
Потым яны гэты ідал вядОмы-
ЗдрАджваюць вОгнішчу ў нейкім экстазе.
Пудзіла спАльваюць-бабу з саломы,
І ўсе ідуць чараваць на абрАзе.
Той чалавек пра абрады ўсё ведаў,
СвЯты язычніцкія назіраў.
Бачыў такіх,што ад гора і бедаў-
Папараць-кветку шукалі між траў.
Бачыў яшчэ-экстрасэнсаў,вядзьмарак,
І заключэнне ўсяму потым даў:
"Не ўтварайце ў душЫ сваёй звалак-
Бог за яе на крыжы паміраў!
Што вы з грахОм сябраваць палюбілі?
Шляхам шырокім крОчыце ў ад!
Усё,што вы рОбіце,ці ўжо зрабілі,
Зараз жа кіньце!Вярніцесь назад!
К Богу,к пачатку ВытОка вярніцесь!
Ён вам жыццё і душУ дараваў!
У Бога прасіце ўсё і маліцесь,
Толькі Яму,каб Любоў вам паслаў!
Бо няма іншага Бога пад небам,
І на зямлі,на ўсім свеце-нідзЕ!
Помніць і ведаць усім людзям трэба,
Каб не загінуць з нявер`я ў бядзе!"
Той чалавек абышОў планету,
І марнавАў на шляхІ гадЫ.
Ён і цяпер зноў ідзе па свету,
Каб паглядзець-хто твой Бог і ты?
2013.
Свидетельство о публикации №113103109335
I шчыра рада сустрэць зямлячку :)
А Вы у якiм раене Мiнска жывяце?
Можа, сустракалiся калiсь?
З павагаю,
Ангелiна.
Летнее Утро 19.10.2014 15:24 Заявить о нарушении
Я живу в Минске на Сухарево...может когда и видились, кто ж его знает! А Вы где?...
Вера Сок 20.10.2014 03:04 Заявить о нарушении
А я в Уручье, в/г.
Ангелина.
Летнее Утро 20.10.2014 09:03 Заявить о нарушении
Вера Сок 20.10.2014 15:14 Заявить о нарушении