мае мора

жорсткія словы наводзяць сумненне,
ты напаўняеш маё вымярэнне.
ліслівасць ці не? кажаш цудова
болем да сэрца даносіцца мова.

адценнямі солі аддае пацалунак,
душой я рыхтую табе падарунак.
далоні твае будуць мякчэй ,чым вата
жах страты палохае больш, чым згарэлая хата.

зусім непрыгожа ўпівацца ў вусны
А мора шуміць і грае на гуслях.
мне дэманы шэпчуць:" пакінь ўсё сабе"
і я не аддам нікому нават цябе табе!


Рецензии