Лета
Схапілі паветра ў палон,
І гучныя покаты грому
Парушылі раніцай сон.
Ад полыху першых маланак
Зямлі асвяціўся падол,
Зноў лета ступіла на ганак -
Лікуе ўсе навакол.
Вецер майстэрствам музыкі
Струны дажджу закрануў.
І гэтай рапсодыі гукі
Кожны з нас сэрцам адчуў.
Сонца вальсуе па хвалі
Пачуўшы мелодыі звон.
І ўраз ліхтары зайгралі
Па шыбах празрыстых акон.
Лета як подых кахання,
Як кветак чаруючы пах,
Як першае наша спатканне,
Заўжды адлюструецца ў снах.
Свидетельство о публикации №113102910553