Чалабiтная

Нецікавыя навіны.
Мала новага. Зусім.
Каб раней былі такія,
захапляўся можа б тым.

Толькі зараз вось не тое.
Не патрэбныя яны.
З нейкіх дробязяў, благое,
непрыемнае, і ў дым.

Не гараць яны, не грэюць,
больш навіны «з першых рук».
Бо не першыя напэўна,
і другіх не чутны грук.

Ні прычыны, і ні следства.
Па-за ўвагай сэнс тых змен.
Як было раней не бедства,
так і зараз для кален.

Не хачу я на калені.
Памаліўся б, ды не ім.
Пад такім вялізным небам
дах старэчы не адзін.

Прапускаць ваду і вецер
можа й дрэва ў гушчары.
Як абрыдла кожны вечар
слухаць шоргат з дамавым.

(Пан асобнага пакою,
абаронца і напад
надзвычайна ўжо малога
для звычайных, нават, страт.)

Дамавік ты мой гарачы,
дай прыслухацца і мне
да абменаў інфармацый
з павуцінняў,  у кутке.


Рецензии