Пацалунак восени

На вуснах асалода пацалунка
Ад восені настойлівых начэй!
І адбіваецца ў сэрцы гулка
Маё каханне, што вясны ярчэй!

Твая ўсмешка - першая вясёлка -
Зайграе шчасцем света ў вачах!
Крынічкай веры адгукнецца звонка
У сакавітых восеньскіх радках...

Не замяце зіма тваю пяшчоту -
Няма мацней сапраўднай дабрыні!
Таму шапчу, улюбёная, употай:
Ты толькі пацалунак праглыні!


Рецензии
Ад Вашых вершау i Купала
И Колас были б у захапленнi.
Да Вас и муза завiтала,
И не пакiнула натхненне!

З павагай,Юрый)))

Василий Купрейчик   14.11.2013 13:29     Заявить о нарушении
Дзякуй, Юрый! Цёпла ад Вашых слоў!
З найлепшымі пажаданнямі

Валентина Дробышевская   14.11.2013 13:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.