Мне жыць тольк межай реал й...

Мне жыць толькі межай реалій
І ў марах не браць вышыню…
Што сцэны бязглуздных баталій?
Спакой толькі ў сэрцы цаню.

На што мне пясок, яго замкі,
Я мэту улью ў бетон.
І будзе апора, не рамкі,
Адыйдзе былога паром.

Не стала юнацтва, кахання:
Сумленныя, трэзвыя дні.
І толькі што боль раставання
Свае беражэ карані.


Рецензии