Мае пачуццi

Пачуцьцёў веснавых лiхалецьце
Мне нагадвае той карагод,
Што складаюць далонямi дзецi,
Ля ялiнкi трымаючы год.

Пачуцьцёў карагоды, надзеi,
(Ветрык сумняваў раптам зацiх),
Адкажы, пачуцьцё, зараз дзе я,
У палону iлюзiй якiх?

Ганаруся я тым, што няздольны
Перайначыць мае пачуцьцi,
Мары лётаюць птушкаю вольнай,
Каб зямное каханьне знайсьцi.

То пашана цi цяжкая доля –
Захаваць пачуцьцi ў жыцьцi...
Як каму. Мне каханьне – то воля,
Па дарозе свабоды iсьцi.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →