Я рамонкавыя зёлкi...

*   *   *
Я рамонкавыя зёлкi
Буду ўранку гатаваць,
I стракатыя вясёлкi
Над краiнай маляваць.

Тое варыва-гарбата
Незвычайны мае смак:
Як салодкага багата –
Дабрабыту добры знак.

Але большасьцю ня цукар
Уладуе пачуцьцём
(Саладжавы смак – то цуда),
Горкi смак – мае жыцьцё.

Горасьць – сябра мой нязьменны,
Ты чаму такi сумны?
Празябаюць на каленах
Бацькаўшчына й сыны.

Цяплыня прабегла сьцiсла,
Зноў гарбату гатаваць,
Смак пачне салёна-кiслы
Неўзабаве панаваць.

Я той смак салёна-кiслы,
Як сьлязовая вада,
Абнаўлю чароўным лiсьцем,
Кабы не было шкада,

Што падманную гарбату
Частуе дасель народ.
Божа, падтрымай да кратаў
Думкi вольнае зварот!


Рецензии
Добры вечар! Вось, як абяцаў, завітаў да Вас. Вашу грамадзянскую накірованасьць я вітаю (ибо ,,поэтом можешь ты не быть, но гражданином быть обязан,,).На некалькі Вашых рускамоўных вершаў душа мая адгукнулась, бо ад іх дыхнула (не магу з ходу знайсьці адпаведнае на бел. мове слова, але ж на расейскай гэта ,,энергетика,,). Дык вось, гэту ...-еціку умацоўвае і прыдае яшчэ большую выразнасьць і катэгарычнасьць - кароткая строчка, кароткі абрывісты рытм.
Але ж у беларускіх Вашых творах гэты прыём ніяк не працуе на верш. Ні адзін зь іх мяне не ўразіў. Як было абмоўлена вышэй, Вашу грамадзянскасьць у вершах я прыймаю, але ж Вашы беларускія вершы, як мастацкі твор - не прыймаю. Чаму? Мне й самаму неяк дзіўна: вось, чытаеш Ваш расейскі верш - болей-меней зразумела, а ў большасьці беларускіх вершаў - думка зацяжарана і недакладная. Ні аднаму Вашаму беларускаму вершу мая душа не адгукнулася. Да доказу, вось некалькі прыкладаў з Вашых вершаў.
Мабыць, верш ,,Маці,, дзе дзевачка Лявонінка. Спачатку Лявонінка дзевачка у Вас. Затым, слупком ніжэй, у першым радку, яна называецца дзеўчынай і ў чацьвёртым радку Вы паведамляеце чытачу, што ёй восем гадкоў. Ня ведаю як у Вашых мясьцінах, а ў нас, колькі сябе помню - за дзеўчыну называлі такую, зь якой і хлопцам ня грэх пагуляць. Вось так.
Затым, вось яшчэ што... у Вас ,,дзеўчына хахоча,,. На нашай мове - дзеўчына смяецца. К ,,вочы,, , у рыфму падайшло бы ,,рагоча,, так ж ужываецца на мове. Яшчэ маецца выраз - ,,лупіць зубы,,. Гэтакае сустракаем у ,,Я рамонкавыя зёлкі..,, - ...Частуе дасель народ.... Расейскаму ,,даселе,, адпавядае беларускае ,,дагэтуль,,
Але адна-дзьве блыхі - гэта, усё ж, дробныя блохі. Галоўная бяда і месца дзе закопана сабака - фразэялогія, якая адказвае за пабудову выразу, якая асабістая даннай мове. Вось працы на гэтай ніве - процьма!
Не падумайце, што я ў стане ментара. Зусім не! Усё вышай моўленае аднашу да сябе. Вам мабыць дзіўна пачуць, але я ўжо 26 год жыву за мяжой Беларусі. Мовы, жывой, народнай, беларускай, для гэтых вось вершаў вельмі-вельмі не хапае. Што з дзяцінства ў галаве засталась, гэта і выцарапываю.
Усё, што сказана гэта не ганьба, не біцьцё па руках. Божа збаў! Тым ніколі не займаўся. Ідэйная накіраванасьць у Вас маецца. Справа за вытрымкай і працавітасьцю. Як прыложыцца адно да другога - будзе Вам пашана на абшары беларускай мовы. Як што не гэтак - прабачце.
Добрай начы!


Михаил Кортелёв   08.04.2016 23:12     Заявить о нарушении