Палон

Сяджу я дома і чакаю.
Ну чаму  яго  няма,
Дзе ж прычына і якая?
Абяцаў жа сам,не я.
І званочка я чакала,
І ў акенца паглядала,
А  яго  няма,  няма,
І ўжо кругам галава.
Праглядзела ўсе вочы
І не спАла я тры ночы.
Можа,ёсць яшчэ другая?
Хоць бы вестачка якая.               
Зажурылась моцна сэрца,
Бо   паверыла  яму.            
Падышоў з такім талЕнтам,
Што забыць я не магу!
 


Рецензии