запусциушы гурком проста у пысу шалёнага ажыятажу

запусціўшы гурком проста ў пысу шалёнага ажыятажу

Ігар Белкін
(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2013/10/01/2067

Нікуды не пайду, буду смачна хрумсцець агуркі,
буду кнігу чытаць пра касмічна-глабальныя войны
і знямогла звадзіць патаўпешкай канцы напрамкі,
каб глядзецца разумна, і годна, і крыху прыстойна.

Даганяць не жадаю, бо ўсё ж немагчыма дагнаць,
адгуляў я свой век па заломах і па буераках,
да таго ж я, напэўна, такі рэтраград і стагнат,
не ахвотнік ганяцца за прывідным грошавым знакам.

Адгадую я пуп, як таўсмацейшы Пантагруэль,
і звярну ў сваю веру суседа на лесвічнай клетке,
ён закіне ахвоту на сёмужку і на фарэль,
перастане ляпіцца ў цемры да сціплай суседкі..

Ха! – сказаў я сабе, прачасаўшы дзве звіліны ўздоўж, --
калі думкі закруцяцца цягам бясконцаю стужкай,
значыць, біцца ім вечна, як цягнецца восеньскі дождж
як вада, што кіпіць, і гудзе, нібы чмель у кадушцы!

Ды, прабачце мяне, бо сумневы ў вузельчык не звіў,
не жадаю глядзець на канцы растрапанае пражы!..

Герастратам я будзь, я б няправеднасьць свету б спаліў,
запусціўшы гурком проста ў пысу шалёнага ажыятажу...


Рецензии
а ажыятыжык на гэтым малюначку да чаго ж прыгожанькі, да чаго ж разумненькі, в-в-вва-а-а-ў!

Альжбэта Палачанка   18.10.2013 17:04     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.