Любовь бывает разная...

                * * *

Любовь бывает разная –
Как счастье, как болезнь,
Прекрасная, опасная,
Но это так и есть!

О ней, такой заманчивой,
Мечтают с ранних лет
И девочки, и мальчики –
Красивей сказки нет!

Появится – волшебницей,
Признания шепча,
Пройдёт по жизни – зеброю,
Копытами стуча.

Любовь бывает разная,
Но редко – навсегда.
То радует, то дразнится,
А то велит страдать.

Её непостижимая
Изящная рука
Настигнет неожиданно
Седого старика.

Солидного, ленивого,
Влюблённого в покой,
Возьмёт его за шиворот –
И в омут с головой!

Любовь бывает разная,
На тысячу ладов.
Начало – будет праздником,
Подробности – потом.

Поэтами воспетая,
Любовь во все века,
Принцессою одетая,
Видна издалека.

Появится – волшебницей,
Признания шепча,
Пройдёт по жизни – зеброю,
Копытами стуча...

________________________________________________________

Вера Буланда
 
Чытайце, калі ласка, да канца, каб зразумець ідэю майго звароту да вас, мае сябры!
Дарагія сябры, нядаўна, месяц таму, выдала новую кнігу, незвычайную  -- "Каханне з серабром у валасах". У прыблізнай прадмове да яе (ніжэй) усё сказана. А вам  -- падумаць: ёсць жаданне пазнаёміцца з новай маёй "бомбай" пасля "Сараматніцы" інтымнай лірыкі, ці не?
"Рэдкаму чалавеку ЯНО даецца..."
Размову пра каханне пачну з жыццёвых гумарыстычных эпізодаў.
Калі, напрыклад, закахалася жанчына, яна задае сабе пытанне: “Што са мной? Няўжо я закахалася?” Паглядзіцца ў люстэрка і зноў: “Напэўна, я сапраўды закахалася!” Пры сустрэчы сяброўкі цікавяцца: “Слухай, ты ўся свецішся? Няўжо закахалася?” Яна, шчасліва ўсміхаючыся, сціпла адкажа:
“Так”. А мужчына, калі закахаецца, пытаецца сам у сябе: “Што са мной? Няўжо я ўцюрыўся? Ды не можа быць? Яна ж звычайная. І я яе пакахаў?” Сябры пры сустрэчы: “Слухай, што з табой? Ты сам не свой! Няўжо ўцюрыўся? Мы табе спачуваем!” І гэта ў той час, калі сяброўкі жанчыне зайздросна паведамляюць: “Якая ты шчаслівая, таварышка!”
А цяпер давайце сур’ёзна пагаворым на гэту тэму, бо, насамрэч, “усё пачынаецца з любові”.
Кожны чалавек разумее і перажывае каханне па-свойму. Для адных трапяткая прывязанасць становіцца вялікім шчасцем і ўзнагародай, для другіх – пракляццем і злым рокам. Мы кахаем, пакутуем ад адсутнасці ўзаемнасці, атрымліваем асалоду ў часе, праведзеным разам, ці, насупраць, пакутуем у складаных і сузалежных адносінах.
У маім жыцці здараліся і шчасце, і пакуты, узлёты ў неба, і падзенне вобземлю. Разбіваючы ў кроў сэрца і душу, я падымалася, выцірала слёзы са шчок і выграбала з сэрца скруху і боль. Таму пасля смерці мужа, якога я цярпела з апошніх сваіх сіл (гэта асобная размова, тут ёсць тлумачэнне і апраўданне нашых з ім стасункаў), я была ўпэўнена: ніколі, ні за што ні з кім боьш не ўвайду ў новую раку пачуццяў улюбёнасці ці нават кахання. Тады ў свае 51 год я лічыла сябе страшэнна старой і ўжо нікому непатрэбнай. Мне даволі было пагрузіцца з галавой у працу, творчасць, падтрымліваць і аказваць пасільную дапамогу дзецям, унукам, не губляць цудоўных адносін з вернымі сябрамі. І ўсё ішло параўнальна спакойна, прадказальна, у асноўным нядрэнна, не ўлічваючы асобных катаклізмаў. Асабліва цяжкімі былі тыя дзевяць гадоў, калі мяне спрабавалі выселіць з сацыяльнай кватэры. Ажно да Вярхоўнага суда вымушана была дайсці, шукаючы праўды і справядлівасці.
Якія пасля ўсяго мужчыны? Лепшых хлопцаў, як жартавалі сяброўкі, яшчэ пры нараджэнні разабралі, а горшыя – няхай гадуюцца ў атмасферы сваёй гняўлівасці, злосці, п’янства ці сквапнасці.
Нямала кніг падказвалі, здавалася б, неверагодныя сустрэчы, дзе каханне паміж мужчынам і жанчынай выклікала ў мяне шчырую зайздрасць і думанне, што ў рэальнасці такога быць не можа. Праз якія толькі перашкоды і расчараванні праходзіць мая любімая гераіня Скарлет з кнігі Маргарэт Мітчэл “Занесеныя ветрам”, але з яе разважаннямі нельга не пагадзіцца: “Добра, калі побач мужчына, калі можна прыціснуцца да яго, адчуць моц ягонага пляча і ведаць, што паміж мной і бязмоўным жахам, які напаўзае з цемры, ёсць Ён. Нават калі Ён маўчыць і толькі неадрыўна глядзіць наперад”.
Насамрэч, “…каханне не ведае логікі, яно вышэйшае за розум. Каханне жыве на вяршынях, над далінамі розуму. Гэта існаванне ўзвышанае, вянок быцця, і рэдкаму чалавеку яно даецца” (“Марцін Ідэн”. Джэк Лондан). Так, так, рэдка каму даецца гэтае яркае пачуццё, якое злучае ў сабе самыя лепшыя якасці чалавека. І да мяне яно прыйшло нядаўна. Можна сказаць, на схіле майго жыцця. “Няўжо я закахалася?” Выявілася, што я кожны дзень думаю пра Яго. І ўспомнілася пушкінскае “Любви все возрасты покорны”. Хаця пра каханне ў сталым узросце Аляксандр Сяргеевіч малюе сумную карціну, перачытала некалькі разоў вядомыя радкі і запісала іх па-беларуску:
Каханню ўсе ўзросты падуладны,
Ды дзевам юным і хлапцам
Яго парывы ўносяць радасць,
Як буры веснія палям.
У жарсці дажджавой свяжэюць,
І абнаўляюцца, і спеюць –
І моцнае жыццё ў рост
Дае і квет, і смачны плод.
Але ва ўзросце познім і бясплодным,
На круцізне апошніх лет,
Больш сумны жарсці мёртвы след:
Так буры восені халоднай
У багну ператвораць луг
І агаляюць лес, мой друг.
Ізноў кахаю, кахаю, як некалі ў маладосці. І гатовая паспрачацца з маім любімым вялікім паэтам, хоць і цудоўным прарокам. Магчыма, ён памяняў бы свае перакананні, калі б пражыў да маіх гадоў. Але ў жыцці не дапускаецца ўмоўны лад. І ў каторы раз задаюся пытаннем да сябе і да Каханага:
Адкуль ты ля мяне з’явіўся?
Ці знаў, што цяжка без цябе?
Твой голас раптам прытуліўся
Да сэрца, змерзлага ў журбе.
Напэўна, зжалілася неба –
Напрыканцы – пасля пакут,
Згрызот і бед было патрэбна
На шчасце атрымаць прысуд.
Атрымала прысуд на шчасце – падманлівае, няпоўнае, украдзенае, бо ён не свабодны ад сям’і… А мне так важна стала чуць хаця б смс-кавую і тэлефонную пяшчоту, усведамляць, што недзе пра мяне помняць і думаюць як пра каханку, любімую жанчыну. Наша з ІМ ліставанне ўмацавала ўва мне сэнс жыцця і радасць існавання:
Ах, як хораша – аж сэрцу міла,
Душа з тваёю ва ўнісон загаварыла.
Раніца і Сонейка ўсміхаюцца –
Ім наша ліставанне падабаецца.
Не такая я простая, каб не адчуваць грэблівыя і скептычныя погляды ў спіну, нават сёмым чуццём разбіраю па складах словы і цэлыя асуджальныя сказы, а галоўнае: недавер і нявер’е ў існасць сапраўднага кахання не тое што ў сталасці, але і ў самыя юныя гады. Прабачце, ды ўжо не ўпершыню я зразумела народнае выслоўе, ці, магчыма, выказванне кагосьці з філосафаў, што не кахаць лягчэй, але жыць без кахання няма ніякага сэнсу. Ага, зараз паклічу ў дапамогу Іосіфа Бродскага, які сцвярджаў: “Дзве рэчы апраўдваюць існаванне чалавека на Зямлі: каханне і творчасць”. А яшчэ раней, недзе ў VI-V ст. да н.э. старажытнакітайкі філосаф Лао-цзы падтрымаў мяне сваім трапным выказваннем: “Калі вас кахаюць, гэта надае вам сілы. Калі вы кахаеце, гэта надае вам смеласць”. І таму я смела пішу:
Дай жа бог з надзеяй веры нам…
Не судзіце, людзі неразумныя:
У кахання не бывае тэрміну,
Мы пра вас у іншы час падумаем.
Калі вы бязгрэшныя, то каменем
Кіньце ў нас ад злосці азвярэлыя,
Толькі не забудзьцеся: ў параненых
Сэрцы застаюцца ацалелыя.
Лепш, мае дарагія сябры і недругі, “выбірайце ў жыцці каханне, бо нянавісць – дужа цяжкая ноша, каб яе несці” (Марцін Лютэр Кінг). Падсвядома я выбрала каханне раней і цяпер. І, як у маладосці, восенню я…
Зноў нагамі падбіваю золата,
Хоць на скронях срэбра – павуцінай.
Нечакана напаткала сёлета,
Мне здаецца, што свайго мужчыну.
І сурочыць боязна чаканую
На шляху нялёгкім гэту радасць.
Ды ўсё роўна чуць сябе каханаю –
Шчасце, сэнс жыцця майго і… праўда.
……………………………………….
Разумею, што я ненармальная,
Што пад старасць паверыўшы клятвам
І стагам, ад любошчаў не спаленых,
Дажываю з надзеяй на свята,
У мільённы раз я зразумела, што “кахаць – значыць жадаць другому таго, што лічыш дабром, і жадаць прычым не дзеля сябе, але дзеля таго, каго кахаеш, і старацца па магчымасці ствараць для яго гэта дабро і радасць”. Філосаф Платон, пацвярджаючы гэтую думку Арыстоцеля, гаварыў: “Дакрананне любові здольнае кожнага зрабіць Паэтам”. А я, і так Паэтка, даўно забыўшыся пра каханне ў сваёй творчасці, з неймавернай асалодай вярнулася да гэтага яркага пачуцця. Гэтак жа, як і Ён, вядомы свету Паэт.
Ён.
Крышку павольней круціся, Планета.
Хай непазбежныя восень з зімой,
Хай не задзьме нашы сэрцайкі ветрам –
Там яшчэ пахне каханне вясной.
Там шчэ пяюць салаўі на світанку,
Там шчэ не змятыя травы ў лугах.
І я каханай не спеў калыханку,
Каб з пацалункам заснуць на губах.
Яна.
Ты, мой ласкавы звер, у клопатах і справах…
Сябе, напэўна, ўжо зусім не помніш.
Ці паспяваеш выпіць ранкам кавы
Ў гарачым кубку, што твае далоні
Крыху знянацку злёгку апякаюць
І дакранання губ маіх чакаюць
Так, як і я… Аднойчы і не толькі каву
Мы разам вып’ем, мой ты звер ласкавы…
Ён.
…Я паслухмяны звер ля рук тваіх,
Лагодны і ласкавы каля вуснаў.
Я – пластылін, падатлівы, спакусны,
Ляпі з мяне вулкан, што сціх на міг!
…Я паслухмяны каля рук тваіх!
Яна.
…………………………………………..
Ты – мой найлепшы на зямлі слухач…
Што задаволены ты мной – не падалося.
Не кожнаму так дадзена кахаць,
А нам – паслана шчасце ад нябёсаў.
………………………………………..
Сябе сцяною адчуваць адчужанай,
Замёрзшаю ільдзінкай – верыш? – прыкра.
Прымроілася: я з табой замужняя,
Паспела да цяпла твайго прывыкнуць.
Гляджуся ў вочы – радасна растайваю,
Для вуснаў родных я – не чужаніца,
Як левая рука з тваёю праваю
Вачамі пальцаў марыць парадніцца.
Я згодна з табой, мой дарагі чытач, што пра Каханне не крычаць, а я вось не магу маўчаць. Навошта, каб пасля майго сыходу ў нямілы свет, ты няправільна зразумеў і па-свойму перакаверкаў словы, радкі і пачуцці, нарэшце. А калі і пасля вось гэтай маёй споведзі табе будзе незразумелым ці нават агідным шчырае “Ліставанне”, то, калі ласка, далей не дакранайся сваім нячулым сэрцам і… Бог табе суддзя! А хто прыязна і светла (нагадаю пачатак прадмовы) ставіцца да нахлынуўшага нечаканага шчасця любоўных адносін, скажа: “Якая ты шчаслівая, сяброўка!”, падзяліце гэтую радасць разам са мной, чытайце і па-беламу зайздросьце! Магчыма, яно пройдзе, але самае галоўнае, што яно не мінула нас. Было, ёць і будзе “Гэта існаванне ўзвышанае, вянок быцця, і рэдкаму чалавеку яно даецца” (“Марцін Ідэн”. Джэк Лондан)


Рецензии
Интересное и правдивое стихотворение!
Спасибо Тамара. Какая бы не была любовь, но это великое чудо. Без любви - жизнь теряет свой смысл...

С уважением,

Оксана Харитонова -Цвень   19.10.2013 20:39     Заявить о нарушении
Спасибо Вам, Оксана!
А вот ещё одно стихотворение: "Самая лучшая тема"

Тамара Залесская   19.10.2013 21:05   Заявить о нарушении
Я его переименовала: "Не может быть лишь о любви..."

Тамара Залесская   19.10.2013 22:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.