kali

       Калі   
Калі другому зла жадаем,
атрымліваем то, што маем.
Пройдзе буран віхра палямі,
дашчэнту вырве з каранямі,
змяце патомства адным махам
і зло вярнецца бумерангам.
Толькі праўдай жывы будзем.
Існуе праўда - карысць людям.
А калі звычаі губляем
вось тады маем то,што маем.


    Зараз
Зараз мне нямнога трэба:
з скрыні матчынай рушнік.
Крынка вады, крошка хлеба
ды мова, да якой прынік
усім сэрцам я  і душой,
дзе сярод іншых заўжды свой.
Есць мова – я душой вялік,
а спадчына – маці рушнік,
матулі вышыты рукой,
чым гарт падтрымліваю свой.

   Сцяжынка
Ідзе дождж, ляцяць  сняжніцы,
па адной і той сцяжынцы
крочым ты і я.
Па важкіх справах , ці рахунках,
з розных часам накірунках
сцяжынка мая.
Крочым побач, асабіста,
перашкоды, сцежка чыста -
невядомы шлях.
Усе кірункі, ўсе напрамкі,
ўсе прыпынкі, ўсе брамкі-
дум нястомны птах.
Па адной і той сцяжынцы
паасобку , ў абдымцы -
крочым ты   і я.
Па адной і той арбіце
круціцца зямля.


     Ветрык
Грае ветрык аб журбе
на жалезнай, на трубе,
за трамваем паспяшае
і вое, стогне ў трамвая.

Шалаўлівы шалапай,
толькі без суму спявай.
Кабы сэрца не балела
 з нуды душа не млела.

Штось вясёлае сыграй.
Каб на сэрцы месяц май
разгарнуў  свае абдымкі
без клапот і без затрымкі.

Быццам квецень на сады,
усюду ў жыцці лады.
Пяшчотай авявае твар
лагодны ветрык -уладар.

    Прабач
Прабач. Даруй! Куды ты , лета?
Неспадзяваны адыход.
Зямля яшчэ цяплом сагрэта,
лісце чарнее ў варот.
Знікла краса і павуціна...
куды ж ты, лета? Выбачай!
Зыходны вынка прычыны
ў душы трывога і адчай.
Непамінай скрухі, не трэба!
Клін журавоў нясе тугу.
У мітусне шукаюць хлеба -
завялі кветкі на лугу.


Рецензии