Я восенню згадаю на цябе...

Я восенню згадаю на цябе:
Лістота намалюе сонцу стаць….
Пайду ў адзіноце і журбе,
Халодны вечар буду сустракаць.

Я бачы рысы любыя што раз,
Калі дыван мне сцеліць добры шлях,
Але прайшоў той незабыўны час,
Заставіў слезы на тваіх вачах.

Прабач дурному гонару, прабач….
Як грэшнік да Мадонны пакланюсь.
Хай сэрца абяссіленага плач
Навучыць, да каханай павярнусь.

Я восенню згадаю на цябе:
Лістота намалюе сонцу стаць….
Не быць мне ў адзіноце і журбе,
Жадае сэрца птушкаю спяваць.


Рецензии