Symphony No. 3 For Frederic Shopin

I
Чыстым, бялюткім адзеннем убрана,
Срэбрам іграюць яе завушніцы –
Орэла Бялога жонка і панна
З сэрцам і чэсцю сапраўднай царыцы.

Шпілі-мячы пераможна ўзняты:
Веліччу, славай як променем ззяюць.
Не варухнуцца нямые салдаты:
Варту нясуць і загаду не маюць.

Як пілігрым падыхожду да мура,
Чую як сэрца з пад каменя б’ецца.
Сціхнула думак бязлітасных бура,
Як прытуліліся сэрцам да сэрца

II
Ружа магічнае дарыць імгненне
Грэя пяшчотай будынак касцёлу.
Шмат пережыла старое каменне….
Бачу лісты, што належаць анелу

Цуда адкрыюць  старонкі сівыя
Сходзяць радкі ад паперы на пальцы
Струны драўляныя быццам жывыя.
І да світання не скончацца танцы.

Промені так абуджаюць ласкава
Подых світанак даруе вясновы.
Вены смакуецца легкая кава
Людвіг чытае сустрэчныя словы. 

III
Неба, дзе рэхам натхненне гучала,
Колькі ты птушак прымала ў абдымкі –
Казкі сапраўднай вялізная зала,
Шчасця вялікага промені, здымкі.

Венграў вяселасць грыміць Іаганна,
Людвіга позірк страляў навальніцай.
Венцаў былых гэта гонар і шана,
Лес незвычайны сваёй таямніцай.

Помніць ігру гэты сонм Фрэдэрыка –
У добрых руках апынулісь старонкі.
Як шанаваўся вялікі музыка,
Подых яго і прыгожы і тонкі.


IV
Змоўклі Дуная жывыя званіцы,
Прыйдам на голас багіні Віктора,
Каб на палях рамантычная сталіцы
Спевы пачуць сімфанічнага хора.

Вежа сустрэне вясновыя пары,
Віхрам жыцця закіпяць парапеты….
О на тваім як прыгожа абшары,
Ліра былой еўрапейская планеты!

Як ты квітнела ў гонары, славе…
Памяць адна засталася ад тога –
Сэрца, што б’ецца ў вечнай Варшаве
І пакаленняў былая дарога….


Рецензии