Воспоминание о лете
Лясную гожую палянку
Мы блукалі па лесе многа
Аж прытаміліся, нябогі.
І вось, ускрайку, у цяньку
Прыляжам адпачыць.
Пра тое, што вакол пабачым
Мы будзем гаварыць.
А водар хвой такі густы
Вакол зялёныя кусты.
У сосен ствол нібыта мёд
Па паху і па цвету.
Пчол залацісты карагод,
Лятае бы ракета.
Паважны, вельмі гучны гук
І тлусты, нібыта вяпрук,
З’яўляецца вялікі чмель
І забіраецца пад ель.
Бо там, забіўшыся ў траву,
Салодкіх кветак пах.
А тут- высока, сярод дрэў
Немураваны дах.
Свидетельство о публикации №113101203796
Елена Терентьева 2 30.04.2026 12:02 Заявить о нарушении
Тамара Нестерович 02.05.2026 15:24 Заявить о нарушении
Елена Терентьева 2 07.05.2026 10:56 Заявить о нарушении