Ля вогнишча

Ля вогнішча

Максім Федорченко

(пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2013/09/14/3618
                http://www.proza.ru/2013/09/14/91

Дрэвы нерухомыя застылі,
Хмурацца нябёсы на лясы.
Дзе агонь цыганы распалілі,
Раздаюцца смутна галасы:

 - Я цябе чакала, быццам смерці...
 - Я цябе шукаў нібыта смерць...
 - Не анёлы нас звялі, а чэрці...
 - Супраць нас землі і неба чвэрць...

 ... Дрэвы нерухомыя застылі,
Засыхае ружа ў валасах.
Дзе агонь цыганы распалілі
Рвецца ў неба горасны галас...


Рецензии