Зорка набакир

Зорка набакір

Кандидыч

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.proza.ru/2010/12/06/1277
                http://www.stihi.ru/2010/05/31/4322

Ні сабе і ня люду,
Зорачка набакір.
Заіскрыцца прэлюдыяй
Мінарэтны кумір.

Ці адумацца пнуцца,
Але справа ці ў тым:
Калі трэба прачнуцца,
Сон – бывае як дым.

І за марай жывою
Стаім пад дажджом.
Пад блакітнай вадою,
Творым картачны дом.

Дожджык мройны, і годзе,
Рассыпае свой град.
І рагочуць ў народзе,
Кожны гэткаму рад.

Дзверы ў картачны домік,
трохкутна  пусты,
А на сценках сямёркі,
Дамы, тройкі, тузы.

Буданы, ды з бубновых,
І іншых масцёў,
Для такіх выкшталцоных,
Неразумных гасцёў.

Гэта зорная ночка,
Травеньскіх навальніц,
Усё мне сніцца куточак,
з моцным пахам суніц.


Рецензии