Справядливасць

Справядлівасць

Щербина Борода

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2012/11/03/4475

Дзе справядлівасць тут ад бога?   
Дурны і п’яны – як макітра –
Лёг на чыгунную дарогу!
Яна жа выцягнула быдла.
 
На рожу спітую – сцякалі…
Перад натоўпам разявак -
Канаючай сабакі слёзы!..
А той не можа ўстаць ніяк.


Рецензии
А потым ён сканаў сабакам
за недагляд гаспадара,
якога сам сабе адразу
знайшоў служыць, каб жыць за пса.

Хоць разарвіся з парадоксаў.
Бо праз удзячнасць мала жыць.
А праз сабак адданых можна
усё жыццё сваё прапіць.

Не ведаю ці варта працягваць ланцужок перакладаў сваім перакладам Вашага верша з жаночай мовы на мужчынскую.)

Владимир Кабердин   29.07.2014 10:11     Заявить о нарушении
сумна чагосьці вельмі...

Альжбэта Палачанка   29.07.2014 10:17   Заявить о нарушении
Такой яснай ліпеньскай раніцой і сумна???
Валянціна, прыміце халодны душ!!! Бо на камсамольскім возеры можна і скуру спаліць, і чыстае вады не знайсьці.
А пасля душу і рушнікі знойдуцца)))

Владимир Кабердин   29.07.2014 10:27   Заявить о нарушении
няма у мяне тут на заводзе душу, не зрабілі. ТОлькі вада ў кране.
вось, запарыла сабе другі кубак кавы з маленькай галінкай хвоі...

Альжбэта Палачанка   29.07.2014 10:35   Заявить о нарушении
Мне таксама ўжо, з учарашняга дня можна на работу ўладкоўвацца. Не ведаю, праўда, пакуль, куды кінуцца. Не хочацца па небеларусамоўных нарматывах працаваць.
Можа туды, дзе тымі нарматывамі займаюцца, перакладаць?)))

Владимир Кабердин   29.07.2014 10:41   Заявить о нарушении
мне здаецца, туды, дзе прыемныя людзі, і дзе цікава працаваць.

Альжбэта Палачанка   29.07.2014 10:43   Заявить о нарушении
А мне зараз здаецца, што гэта стэрэатып. Няма нічога небяспечней сапсаваных тваёй прысутнасьцю прыемных людзей. І не існуе больш прыемнага асяроддзя, чым людзі, якіх лічылі непрыемнымі да тваёй сумеснай з імі працы.)
Пайду прыму душ!

Владимир Кабердин   29.07.2014 10:57   Заявить о нарушении