Мы больш не можам
Глядзець у вочы, што гарэлі як агонь.
Я заклінаю, я прашу цябе малебна:
Не ціснеш моцна? Адпусці маю далонь…
І апусці свій позірк, ён патухлы,
Адлюстравацца ў ім я не магу.
Не гавары, што навіна гэта – абухам,
Што ты ўжо іншы – каму гэта ў навіну?
Не наракай, не злуйся, адпусці…
Далонь, памкненні, мару… усё тое,
Што аддала табе я па жыцці,
Усё гэта больш не звязана з табою.
Я не шкадую часу, слоў, сябе
Я не шкадую, што прайшло ўсё дарэмна.
Вось толькі думкамі лячу я да цябе…
Але мы больш не зможам так сумленна.
21.08.2013
© Кристина Песецкая
Свидетельство о публикации №113100800623