Мой куточак - не рай...

Мой куточак  -  не рай,
Дзе віруюць магнаты,
Не Канар, не Багам,
Дзе бясконцае сьвята,

Жыве ў ім працай люд,
Прытуліўшысь зямлі,
Знае бульбу і плуг
На вясеньнім ральлі.

Гэт куток блізка сэрцу
Ушчаміла душа,
Не паперкай зацершы,
Не сцаніўшы грашам.

Ёй, чыгунку і шпалы,
Гразь балот і лясы,
Не заменяць Канары
І Багамаў пяскі.

-22.9.13.


Рецензии