Хварэю я...

Хварэю я. Ды дзіўная хвароба!
 З такой, напэўна, доўга не жывуць.
 Бяда мая — не вірусы-мікробы,
 А вершы, вершы, вершы — каламуць.

Сваволяць, як гарэзлівыя дзеці:
 Натхненне падхапіўшы, нібы мяч,
 Ірвуцца з ім гуляць па Інтэрнэце,
 Не слухаюць мяне, ну хоць ты плач!

Пільную іх, на волю не пушчаю,—
 Яны ж у белы свет употай пруць.
 Пакуль дап’ю чарговы кубак чаю,
 Зірну — а нейкі ўжо на “ВЕРШЫ.РУ”.

Ну, гэта ўжо не жартачкі — нахабства!
 Забраўся сам дый іншых пацягнуў!
 Бы блохі, распаўзлася мая “паства”.
 Не ведаю — ці некалі вярну.

Калі ж перачытаю, што згубіла,
 Звярнуцца вырашаю да ўрача:
 У кожным — "болькі" хібаў і памылак —
 Бы іглы п'яных вожыкаў тырчаць.

Глядзіце, людцы, каб не пакалоцца!
 Зараза вершаплёцтва — нарката!
 Падхопіце — не будзе нават моцы
 Сагнаць аловак з чыстага ліста.

25.04.2011


Рецензии